- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трыццаць сем гадоў існаваньня СССР прывяло да паўстаньня асобнае галіны навуковых дасьледваньняў — саветазнаўства. Аднак-жа хаця сучасная навуковая літаратура аб Савецкім Саюзе, зь ягонымі сацыяльнымі й нацыянальнымі экспэрымэн'гамі на падбітых народах, вельмі багатая й разнаякая, тым ня менш, яна мае істотныя недахопы. Першы й найбольшы ейны недахоп выяўляецца ў тым, што, аналізуючы падсавецкае жыцьцё, гэтая літаратура апіраецца пераважна на аргумантах узятых з афіцыйных савецкіх крыніцаў, якія, будучы перасякнутыш прапагандай, далёка не адказваюць праўдзе. Падругое, у цэлай масе публікацыяў аб Савецкім Саюзе, не зважаючы на тое, дзе й калі яны паявіліся, можна ўбачыць прыкметы, якія абніжаюць іхную вартасьць. Прыкладам, у шмат якіх працах СССР разглядаецца, як маналітная цэласьць, у той час, калі ў запраўднасьці ён зьяўляецца толькі штучным канглямэратам розных расаў, народаў ці нацыянальных групаў. тэрорам зблякаваных у вадну дзяржаву й падпарадкаваных аднаму супольнаму дыхтатару. Дасьледнікі савецкае запраўднасьці часта не бяруць на ўвагу нацыянальнага дзейніка ў разгляданьні тых ці іншых праблемаў СССР, нацыянальнага ў разуменьні тых індывідуальных асаблівасьцяў, зь якіх вырастае й разьвіваецца і нацыянальная гісторыя і нацыянальная культура, тых народаў. якія, ня гледзячы на цьвёрды савецкі штамп, патрапілі захаваць сваю апрычонасьць ды ўстояць перад дэнацыяналізацыяй.