Беларускія арганізацыі Польшчы падпісалі антываенны зварот
2022-03-03 16:48
Беларусы Польшчы выступілі з сумеснай заявай, у якой выказалі свой рашучы пратэст супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву.
„Мы, беларусы Польшчы, супраць нападу рэжыму Пуціна і рэжыму Лукашэнкі на свабодную ўкраінскую дзяржаву. Мы таксама катэгарычна супраць таго, каб дзеянні нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі былі названыя „беларускімі”.
Сярод іншых заяву падпісаў кіраўнік фонду „Tutaka” Павел Станкевіч.
Беларускае Радыё Рацыя