Беларускія эмігранты пакідаюць Украіну
2022-03-11 10:12
Большасць беларусаў, якія пражывалі ва Украіне, эвакуяваліся ў Польшчу.
Пасля мірнай рэвалюцыі 2020 году і жорсткіх рэпрэсіяў з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі многія беларусы былі вымушаныя выехаць са сваёй радзімы. Шмат хто апынуўся ва Украіне. Цяпер у сувязі з вайной беларусы вымушаныя ўцякаць другі раз.
На гэты момант беларусаў ва Украіне засталося ўжо няшмат, гаворыць кіраўнік Беларускага крызіснага цэнтру ў Львове Аляксей Францкевіч. Большасць з іх удалося эвакуяваць у Польшчу. Іншыя ўступілі ў тэрытарыяльную абарону Украіны альбо сталі валанцёрамі.
У горадзе адчуваецца вайна, кажа наш суразмоўца. Сюжэт Яраслава Іванюка.
слухайце аўдыёфайл