- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Навучанне беларускай мовы ў школах Беласточчыны зводзіцца да засваення вучнямі літар і набыцця пэўнага слоўнага багажу. Заняткі нярэдка ўзбагачваюцца вывучэннем вершаў, песень і тэатральнымі пастаноўкамі. У школьных праграмах не хапае гульняў, рухомых занятак. Гульні не толькі ўзбагачваюць слоўнік дзіцяці, вучаць новым тэрмінам і паняццям, але і развіваюць яго фізічна. І робяць урокі больш атракцыйнымі, займальнымі. Беларускі народ на працягу вякоў стварыў многа арыгінальных гульняў, якія адпавядалі яго жыццю, зацікаўленням, штодзённым заняткам і клопатам. Мелі свае гульні пастушкі, ўмелі весяліцца жнеі, дажаўшы апошні сноп збожжа і кудзельніцы ў доўгія зімовыя вечары. Гульні былі цесна звязаны з гадавым цыклам прыроды, з палявымі працамі і народна-абрадавым календаром.