Беларускія кнігі перадалі ў Бібліятэку Кангрэса ЗША
2025-02-21 21:35
Прадстаўнікі Інстытута беларускай кнігі расказалі ў сваім тэлеграм-канале, што ў Бібліятэку Кангрэса ЗША была перададзена партыя беларускіх кніг.
Спіс перададзеных выданняў выглядае так:
Валянцін Акудовіч “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”Артур Басак (пры ўдзеле Аліны Длатоўскай) “Беларускія нячысцікі. Лясныя”
Альгерд Бахарэвіч “Папяровы голем”“Бел-чырвона-белы: сцяг, нацыя, ідэнтычнасць”
Дар’я Бялькевіч “Слёзы на вецер”
Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?”
Наталка Кучмель “Залатое”
Уладзь Лянкевіч “70% вады”
Саша Філіпенка “Былы сын”
Андрэй Хадановіч“Дзікае паляванне караля Стаха” (вершы да оперы)Надзея Ясмінска і Кацярына Дубовік “Як Меша знайшоў хвост”
У Інстутуце беларускай кнігі кажуць, што выданні былі сабраныя на дабрачыннай аснове — закупленыя за ўласныя сродкі ці прынятыя ў дарунак ад прыватных асобаў.
Так, Інстытут дзякуе сярод іншага суполцы “Prostyja slovy. Kniha pra Michala Aniempadystava” і асабіста Іяланце Кільян, Веры Дзядок і Аляксандры Дварэцкай за кнігу пра Міхала Анемпадыстава.