- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ткацтва - найбольш яскравая і старажытная старонка народнага мастацтва Беларусі. Стагоддзямі складваліся спосабы апрацоўкі льну і шэрсці, тэхніка ткання, тыпы адзення, а таксама звычаі і абрады, у якіх саматканым абрусам, ручнікам, кашулям, плеценым і тканым паясам адводзілася значанае месца. Калекцыя, якая публікуецца, ахоплівае перыяд з 1890-х па 1970-я гады. Наяўныя творы дазваляюць прасачыць эвалюцыю гэтага віду народнай творчасці, што адбывалася на працягу ўказанага часу ў выніку сацыяльна-палітычных і эканамічных змен у жыцці беларускай вёскі.