- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Уздым нацыянальнага беларускага адраджэньня пачаўся ў 1905 годзе, сто гадоў таму. Перад гэтым былі паўстаньні, падрыхтоўчы пэрыяд і брацьба, змаганьне за вяртаньне Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага. Але менавіта ў канцы ХІХ — пачатку ХХ-га стагоддзяў змаганьне нацыянальна ідэнтыфікавала сябе як беларускае. Вялікае Княства вярталася ў сваіх нацыянальна-этнічных межах і ў новым вобразе — Беларусі. Ідэалёгіяй гэтага вяртаньня было „ адраджэньне”, гэта значыць адраджэньне беларускай культуры і дзяржавы ў этнічных межах і на грунце ВКЛ.