be
pdf

Беларусы ў свеце 8 (267) 2024

Інфармацыйны бюлетэнь

У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка іжурналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар” з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чы­тача? Вельмі проста. Трэба за той самы час рас­ казаць мноства гісторый, дзе будзе шмат пер­санажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), роз­ных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць кантэксты і амаль не будзе цябе самога, бо ўсё гэта разам і будзе – твая гісторыя, сведкам і ўд­зельнікам чаго ты быў сам, і што не выпала з памяці”, – цытуе Сяргея Дубаўца выдавецтва Vesna. “Занзібар” – гэта аўтабіяграфічны тэкст пра тое, як малады чалавек у 80­-я гады адкрывае для сябе беларушчыну. У кнізе многа пра нефармальныя арганізацыі тых часоў: ад “Майстроўні” ды “Та­лакі” да літаратурнага аб’яднання “Тутэйшыя”. Разам з тым, гэта не проста настальгічныя натат­кі, аўтар праводзіць паралелі з сучаснасцю, бела­рускай рэчаіснасцю 2020­-х гадоў. Фрагмент кнігі Сяргея Дубаўца “Занзібар” мож­на пачытаць на сайце інтэрнэт-­бібліятэкі “Камуні­кат” у 127-­м нумары часопіса “Дзеяслоў”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2024-08
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org