- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адчынены музей Барыса Кіта 4 чэрвеня ў Наваградку быў урачыста адчынены музей Барыса Кіта, беларускага асветніка і сусветна вядомага навукоўца ў астранаўтыцы. Музей Б. Кіта размешчаны ў будынку былой беларускай гімназіі, а зараз сярэдняй школы № 1, дзе калісьці ён навучаўся і працаваў. Сам Барыс Кіт вось што кажа з нагоды адкрыцця музея: “Пачуццё цудоўнае, радасць, што вось яшчэ адно культурнае дасягненне ў Беларусі, бо такія музеі з’яўляюцца асветніцкімі месцамі, дзе народ вучыць сваю гісторыю. Наваградская беларуская гімназія – гэта месца, дзе я быў вучнем, дзе я быў настаўнікам, дзе я быў дырэктарам і дзе я быў акруговым школьным інспектарам... У гэтым будынку адбываліся цудоўныя культурна-гістарычныя падзеі Беларусі. Я планую дажыць да 100-годдзя свайго і тады абавязкова прыеду на сваю радзіму, каб паглядзець на музей”.