- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каляднае пасланне айца Аляксандра Надсана З калядным пасланнем звярнуўся апостальскі візітатар беларускіх каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан. Ён нагадаў беларусам гісторыю патрыярха Аўраама і трох падарожнікаў. Насамрэч гэта быў Бог, які завітаў да Аўраама. Айцец Аляксандр адзначае: “У аповедзе ўражвае прастата адносінаў між Богам і чалавекам… Тая самая непасрэднасьць адчуваецца ў эвангельскім аповедзе пра сёньняшняе сьвята, калі мы згадваем таксама пра Падарожніка зь неба, Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага, які прыйшоў, каб стаць адным з нас і пажыць сярод нас”. Далей айцец Аляксандр піша: “Ня ведаю, ці мы ўяўляем важнасьць гэтага ўнікальнага здарэньня ў гісторыі чалавецтва, калі Бог ушанаваў нас, стаўшыся адным з нас. Гэты акт Ягонай бязьмежнай дабрыні меў на ўвеце нашае дабро і шчасьце. Безумоўна Ягонае прыйсьце забавязвае нас усіх да таго, каб мы асэнсавалі нашыя адносіны да Бога і да іншых людзей. Гэтае апошняе прыходзіцца нялёгка. Мы часта не здаем сабе справы, што, зьневажаючы ці крыўдзячы іншага чалавека або пагарджаючы ім, мы зьневажаем Таго, хто гэтага чалавека ўшанаваў, стаўшыся сам чалавекам. Гэта датычыцца ня толькі звычайных людзей, як і тых, што маюць уладу над іншымі. Апошнім часам часта многія любяць паўтараць словы сьвятога Паўла, што “ўсякая ўлада ад Бога”. (…)