- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас працоўнага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская ўручыла медаль Францыска Скарыны даследчыцы беларускай эміграцыі Наталлі Гардзіенцы. Медалём Скарыны таксама ўзнагароджаны Лявон Юрэвіч. Наталля Гардзіенка – гісторык, архівіст, андыдатка гістарычных навук, рэдактарка альманаха “Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва”, сябра ўправы Беларускага Інстытута навукі і мастацтва ў НьюЁрку, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары. Медалём Скарыны таксама ўзнагароджаны Лявон Юрэвіч – вядомы беларускі архівіст, гісторык літаратуры, бібліёграф, крытык каментатар і публікатар шматлікіх дакументаў і мастацкіх тэкстаў беларускай эміграцыі, якія дзякуючы яго нястомнай дзейнасці рэгулярна ўваходзяць у навуковы ўжытак. Летась у выдавецтве “Камунікат” выйшаў грунтоўны даведнік “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, падрыхтаваны Наталля Гардзіенка і Лявонам Юрэвічам. Гэта ўнікальнае без перабольшання выданне.