- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У 2014 годзе быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб беларусах замежжа”. “Бацькаўшчына” пры падтрымцы шматлікіх беларускіх суполак у свеце актыўна прасоўвала яго прыняцце. У 2017 г. на Сёмым з’ездзе беларусаў свету прад стаўнікі беларускай дыяспары прапаноўвалі ўнесці дапаўненні і змены ў закон, напоўніць яго больш практычным зместам. “Бацькаўшчына” акумулявала прапановы прадстаўнікоў беларускіх суполак замежжа, а таксама зрабіла аналіз дзеючага заканадаўства на прадмет яго ўдасканалення з улікам нядаўна прынятага “Закона аб беларусах замежжа”.