- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыпламату і часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлу Мацукевічу. У сваёй колішняй дыпламатычнай працы ён займаўся акурат падобнымі справамі. MALDZIS бачыць сваю місію ў аб’яднанні беларусаў вакол культурнай спадчыны і ўмацаванні вобразу Беларусі як еўрапейскай краіны, гаворыцца на афіцыйнай старонцы (maldzis.world)ініцыятывы. Удзельнікі праекту плануюць займацца папулярызацыяй беларускай спадчыны – праз стварэнне мапаў і гайдаў зінфармацыяй пра выбітных беларусах у замежжы. Іншая задача праекту – усталяванне помнікаў і мемарыяльных дошак выбітным беларусам за мяжой, пошук і набыццё культурнагістарычных каштоўна сцяў за мяжой для перадачы ў беларускія музеі. Частка праекту – мапа “Зямля Мальдзіса”, дзе пазначаны “забытыя і зніклыя ў гістарычнай віхуры імёны і падзеі”, і youtubeканал “Гэта топ!”, аўтары якога, Рыгор Астапеня і Аляксандар Івулін, падарожнічаюць па свеце і расказваць гісторыі пра выбітых беларусах. Рыгор Астапеня, палітолаг і апякун праекту, расказаў, што назву праекту шукалі такую, якая б адлюстроўвала памкненні ўдзельнікаў праекту.