- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай эміграцыі ды й не толькі. Арганізатарамі прадстаўнічага мерапрыемства выступілі Фонд Конра да Адэнаўэра, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў імя Вільфрыда Мартэнса і Офіс Святланы Ціханоўскай. Апошняя, чацвёртая, панэль канферэнцыі прайшла пад назвай “Культурныя сувязі як мост паміж Беларуссю і Літвой”, але, улічваючы, што ўдзельнікамі яе былі толькі беларускі, абмяркоўвалі не толькі беларуска-літоўскія стасункі ў гэтай сферы. “Аднак мяне глыбока засмуціла сітуацыя, якую давялося назіраць. (…) Да гэтага часу ў зале засталася толькі чвэрць удзельнікаў, і, што яшчэ больш сумна, прадстаўнікоў літоўскага боку ўжо не было. Хацелася б зразумець, якія планы на гэтую панэль мелі арганізатары. На жаль, гэта не выглядае проста недарэчнасцю. Такое стаўленне нібы падкрэслівае, што культура – гэта нешта другаснае, прыгожая дэкарацыя да палітычных працэсаў. Але гэта памылкова. Культура – гэта не дадатак, а аснова. Менавіта яна закладвае змены ў грамадстве, стварае ўстойлівыя сувязі і фарміруе каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратыя. Таксама выклікаюць пытанні фармат і адсутнасць паўнавартаснага двухбаковага ўдзелу, што супярэчыць ідэі дыялогу.