Беласток: «Апошнія сведкі Гродна» ад Руслана Кулевіча
2025-09-20 14:56
19 верасня ў беластоцкім Цэнтры Заменгофа адбылася прэзентацыя кнігі рэдактара выдання МОСТ Руслана Кулевіча «Апошнія сведкі Гродна». Выданне сабрала ўспаміны гарадзенцаў пра даваеннае і пасляваеннае жыццё горада.
Аўтар падкрэслівае, што гэта не толькі асабістыя аповеды, але і дакументы часу, якія дапамагаюць зразумець атмасферу тагачаснай Гародні.
- Вельмі рады, што на прэзентацыю прыехалі героі кнігі — гэта вельмі важна, таму што сёння спаткаць гарадзенцаў 20 — 30-х гадоў вельмі цяжка. Да нас прыехалі са Шчытна, Беластока, Супраслі, і гэта вельмі-вельмі важна. І бачу шмат гарадзенцаў, і не толькі, якім цікава.
Па словах Агнешкі Кайданоўскай з беластоцкага Цэнтра Заменгофа, вельмі важна ў Беластоку размаўляць таксама і пра гісторыю Гародні:
- Для нас вельмі важна паказаць Гародню, бо гэта сапраўды толькі 70 кіламетраў ад Беластока. І гэта нашая супольная гісторыя, якая нас аб’ядноўвае.
На прэзентацыю прыйшло каля сотні чалавек — ад старэйшых жыхароў да зусім маленькіх дзяцей. Атмасфера сустрэчы паказала: мінулае Гародні цікавае і важнае для розных пакаленняў.
Цалкам матэрыял — у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя