Беласток: “Лірычна, вяснова і ўтульна» з Настай Кудасавай
2026-04-24 15:30
У беластоцкім хабе «Новая зямля» адбылася сустрэча з паэткай Настай
Кудасавай. За 2.5 гадзіны размовы паэтка адказвала на пытанні публікі, а
таксама чытала свае вершы, створаныя за доўгія гады творчасці, у тым ліку з выдадзенай Камунікатам кнігі «Лірыка».
- Я агаломшана сустрэчай. Мне спадабалася, напэўна, найбольш
пытанне пра тое, ці перакладаюць вершы на іншыя мовы, ці выступаю перад
усімі аўдыторыямі. Прымусіла задумацца, наколькі паэзія перакладальная.
Пра свае ўражанні ад вершаў Кудасавай кажа адзін з арганізатараў сустрэчы, кіраўнік выдавецтва Kamunikat Яраслаў Іванюк:
-
Я можа не надта вялікі знаўца паэзіі, але лічу, што яе паэзія
вельмі вобразная. Мне здаецца, калі ты, слухаючы ці чытаючы верш, бачыш
вобраз перад сабой, такую мастацкую карціну, тады гэты верш ёсць
сапраўды добры.
Пасля Беластоку
Яраслаў Іванюк і
Наста Кудасава рушылі ў міні-тур па
краінах Балтыі. Іх чакае
Вільня,
Рыга і
Талін, дзе адбудуцца выступы,
арганізаваныя
мясцовай беларускай дыяспарай.