Беластоцкі фонд «Камунікат» прыступіў да стварэння аўдыякніг
2022-02-17 21:49
Беластоцкі фонд «Камунікат» прыступіў да стварэння аўдыякніг.
Першыя аўдыякнігі з’явяцца ўжо напачатку сакавіка. Кажа кіраўнік Фонду Яраслаў Іванюк:
– Пераход да аўдыякніг – гэта натуральны працэс. Гэтыя аўдыякнігі ў свеце ўжо вельмі папулярныя. І цяпер наспеў час, каб Фонд «Камунікат» таксама пачаў выдаваць беларускія аўдыякнігі. І спадзяюся, што ўжо неўзабаве гэтыя аўдыякнігі з’явяцца ў нас на сайце.
Прычым гэта будуць не камерцыйныя аўдыякнігі. Кажа Яраслаў Іванюк:
– Кожны, хто захоча, зойдзе на «Камунікат», там зможа спампаваць сабе MP3-файлы ў добрай якасці і паслухаць гэтыя аўдыякнігі дзе заўгодна.
Kamunikat.org — найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка. Узнікла як аднайменная старонка бюлетэню Беларускай рэдакцыі радыё Палонія, якая з часам пачала ператварацца ў самастойную інтэрнэт-бібліятэку.
Беларускае Радыё Рацыя