- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Досьвед дзевяностых гадоў дазваляе больш дэталёва вывучыць працэс рынкавых трансфармацыяў бліжэйшых суседзяў Беларусі – краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Балтыі, СНД. Многія з гэтых краінаў мелі аналягічныя стартавыя варункі, якія дасталіся ў спадчыну ад сацыялізму – адсутнасьць натуральнай структуры вытворчасьці, фальшывыя кошты, абсалютнае дамінаваньне дзяржаўнай уласнасьці, гіпэртрафаваную сыстэму матываў ды стымулаў. Пачаўшы практычна адначасова ў пачатку 1990-х гадоў эканамічныя ды палітычныя рэформы, сёньня ўсе гэтыя краіны значна адрозьніваюцца ўзроўнем эканамічнага разьвіцьця, прыцягальнасьцю інвэстыцый, ростам жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва. Беларусь жа, якая толькі пачынае рынкавыя рэформы, мае ўнікальную магчымасьць выкарыстаць лепшыя ўрокі і здабыткі сваіх суседзяў, пазьбегнуць іхнія памылкі. У дасьледаваньні аналізуюцца асноўныя сацыяльна-эканамічныя мадэлі разьвіцьця, эканоміка свабоды і эканоміка росквіту, стратэгіі пабудовы рынку і іхнія эфэктыўнасьці, манэтарная палітыка Беларусі, бюджэтна-падаткавая палітыка, фармаваньне прыватнага сэктару, прыватызацыя і рэструктурызацыя, сыстэма зьнешнеэканамічных сувязяў Беларусі, сацыяльная палітыка.