- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі том «Беларусаў» Я.Ф.Карскага, выдадзены пад назнай «Мова беларускага народа» (першапачаткова: «Язык белорусского племени») прысвечаны апісанню беларускай мовы ў межах яе этнагістарычнага пашырэння. У томе ў адпаведнасці са спецыфікай складвання і гісторыяй развіцця падрабязна апісваюцца асаблівасці беларускай мовы як з боку яе фанетыка-граматычнага ўпарадкавання, так і паводле спосабаў спалучальнасці слоў, ці сінтаксісу. Адметнай часткай гэтага тома з'яўляецца раздзел пра словаўтварэнне ў беларускай мове. Задума аўтара даць поўнае і ўсебаковае ўяўленне пра беларускую мову як асаблівае сістэмна-структурнае ўтварэнне ва ўсіх яе адметнасцях прадвызначыла аб'ём выдання. Матэрыял, змешчаны ў гэтым томе, падаецца ў трох частках (выпусках). Першы яго выпуск — «Гістарычны нарыс гукаў беларускай мовы», другі — «Гістарычны нарыс словаўтварэння і словазмянення ў беларускай мове», трэці — «Нарысы сінтаксісу беларускай мовы».