- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трэці том "Беларусаў" Я.Ф.Карскага, выдадзены пад назвай Нарысы славеснасці беларускага племени", змяшчае тры выпускі: "Народная паэзія" (1916), "Старая заходняруская славеснасць" (1921), "'Мастацкая літаратура на народнай мове" (1922). У ім Я.Ф.Карскі прааналізаваў усе помнікі бсларускай пісьменнасці ад старажытнасці да сучасных яму часоў, якія ўдалося выявіць даследчыку. Першы выпуск тома — "Народная паэзія" — прысвечаны вуснай народнай творчасці беларускага народа, у якой ярка выявілася яго нацыянальная самабытнасць, асаблівасці духоўнай культуры, этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Даследчык раскрыў прыгажосць і багацце беларускіх народных песень і твораў іншых жанраў, запісаных рознымі збіральнікамі, і апублікаваных у друку фальклорных твораў.