Бельскай беларуская паэтэса Надзея Артымовіч узнагароджана за творчасць
2021-11-05 21:31
Аматараў паэзіі, музыкі і бардаўскай песні сабрала ў мінулую суботу ў Бельскім доме культуры сустрэча «Бардаўская восень 2021. Канцэрт для Надзеі».
Гэта была незвычайная сустрэча з незвычайнай асобай – з бельскай беларускай паэтэсай Надзеяй Артымовіч, якую мэр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскім узнагародзіў за мастацкую дзейнасць.
«Гэта была нагода сустрэцца і паразмаўляць, чаго апошнім часам не хапае», – гаворыць Надзея Артымовіч. Таксама гэта была нагода паслухаць музыку з інтэрпрэртацыяй ейных вершаў у выкананні Алега Кабзара.
слухайце далучаны гукавы файл