en

Белы Алесь

Белы Алесь

Белы Алесь (Аляксандр Валерыянавіч, н.17.02.1968, г. Мінск) бел. гісторык. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1989), Кінгстанскую школу бізнэса ў Вялікабрытаніі (1996). Даследуе гісторыю картаграфіі; іканаграфію ВКЛ Сярэднявечча і Новага часу; гісторыю дыпламатыі і замежных сувязяў ВКЛ; уплыў заходнееўрапейскіх культурных, тэхналагічных і эканамічных рэалій на фарміраванне матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. Кн. «Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы» (Мн., 2000) – дэталёвая рэканструкцыя эвалюцыі зместа назвы «Белая Русь» у сістэмах геаграфічных ведаў розных народаў і эпох на падставе заходнееўрапейскіх тэкставых і картаграфічных крыніц 6-18 ст. Лаўрэат прэміі беларускага ПЭН-цэнтра імя Ф. Багушэвіча 2001 г. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гіст. Беларусі ў часопісе «Спадчына» і Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, Энцыклапедыі ВКЛ, у англ. часопісах, сцэнароў дак. фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ). Каардынатар праект «Наша Страва» - рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, аутар і укладальнік кніг «Наша Страва», Энциклопедия белорусской кухни, Belarusian Cookbook. Доктар гуманітарных навук (PhD), гісторыя (2008).

Белы Алесь :: Publications

Хроніка Белай Русі: Імагалогія Беларусі ХІІ –ХVIII ст.


Белы Алесь

У 2001 г. першае выданне кнігі было ўганаравана заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам прэміяй імя Францішка Багушэвіча. У кнізе на падставе аналізу вялікай колькасці тэкставых і картаграфічных крыніц прасочваецца эвалюцыя паняцця «Белая Русь» ў сістэмах геаграфічных ведаў розных эпох і народаў Еўропы. Акрамя...… More

pdf

Наша страва

сапраўдная беларуская кухня
Белы Алесь

Кніга аўтарства вядомага апалягета “ліцьвінскага руху” Алеся Белага сікріаваная перадусім для адраджэньня традыцыйных страваў, якія дзе-нідзе яшчэ перадаюцца з пакаленьня ў пакаленьне. Кожная з прапанаваных страваў вядома заслугоўвае на асобную кнігу. Аднак гэта першая спроба вярнуць да жыцьця традыцыйныя...… More

pdf

Хроніка Белай Русі

Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы
Белы Алесь

Алесь Белы, бадай, адзіны гісторык і даследчык, які найбольш грунтоўна падышоў да справы вызначэння паходжання назвы Белая Русь. На сённяшні дзень аўтар распрацаваў 12 розных тэорый, якія вылучаны як расейскімі, так польскімі і беларускімі гісторыкамі. Пачаў сваё даследаванне з аналізу старажытных мапаў...… More

pdf

Найясьнейшая Рэч Паспалітая

Цывілізацыя ‑ Культура ‑ Рэлігія ‑ Палітыка ‑ Авантура-Героіка-Успамін

«Для нас важнае тое, што Рэч Паспалітая была створаная паводле тагачасных прававых нормаў носьбітамі грамадзянскіх правоў, якія тады належалі шляхце. І як бы мы не ацэньвалі далейшы лёс гэтай дзяржавы, якія б рахункі не выстаўлялі да яе лідараў і палітыкаў, як бы не захапляліся культурнымі набыткамі...… More

pdf

ARCHE 07-08 (128-129) 2014

Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд

Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак....… More

ARCHE 11-12 (86-87) 2009

Айчынная гістарыяграфія: вайна мітаў ці вайна амбіцыяў?

Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя...… More

ARCHE 05(80)2009


Аснову нумару складае першы поўны, аздоблены арыгінальнымі ілюстрацыямі, пераклад на беларускую мову клясычнай працы Аляксандра Рыпінскага "Беларусь. Колькі слоў пра паэзію простага люду гэтае нашае польскае правінцыі, пра ягоную музыку, сьпевы, танцы, etc.". На польскай мове яна выйшла друкам у 1840...… More

pdf

ARCHE 07-08(70-71)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна...… More

pdf

ARCHE 12(63)2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У нумары: грунтоўны аналітычны даклад "Венесуэла: рэвалюцыя Уга Чавеса", развагі Алеся Белага "Доўгая сьмерць славянскай Літвы. Да дыскусіі пра беларускую гісторыю і беларускую ідэнтычнасьць", нарыс Алеся Аркуша "Недазьняты Быкаў", палемічны выступ Аляксея Бацюкова "Найноўшае ліцьвінства як праект карэкцыі...… More

pdf

ARCHE 10 (61) - 2007

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

«Эўрапейскі марш» 14 кастрычніка 2007 г. стаўся цудоўнай ілюстрацыяй некалькіх істотных трэндаў, якія назіраліся ў разьвіцьці беларускага моладзевага руху цягам апошняга году. Як і падчас усіх апошніх дэманстрацый, моладзь склала абсалютную большасьць удзельнікаў. Як і ў сакавіку 2006 г., моладзь паводзіла...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org