- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Спынім на нейкі час размовы і думанне пра Беларусь. Пакінем убаку нашыя ацэнкі і чаканні, праекцыі, схемы і высновы, нашыя герменеўтыкі і палітыкі, меркаванні пра тыя ці іншыя акалічнасці, якія павінна пераадолець Беларусь. Адкладзем на пазнейшыя «ўрокі» пра Беларусь усе практыкаванні ў скланеннях, паводле якіх мы прызвычаіліся адмяняць Беларусь. І, індыферэнтныя, будзьма вучыцца размаўляць па-беларуску на своеасаблівым «уроку беларускай мовы»: перад вамі «Даклад пра стан незалежнай культуры і НДА ў Беларусі».