- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку мясцовымі і сталічнымі кампазітарамі (В.Перапёлкін, Г.Федасюк, М.Марозава, С.Кукса, Л.Міхайлоўская, А.Марозаў). Аўдыёкасета «Бэзавая завіруха» (2004г.) Ніны Мацяш – сапраўдны музычна-паэтычны шэдэўр. Касета змяшчае вершы ў выкананні аўтара, а таксама песні на яе творы. Цікава, што некаторыя свае вершы Н.Мацяш сама «паклала» на музыку: «Усмешка», «Забялела ночка», «Калядная», «Песня ў цярноўніку».