- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прапанаваны том змяшчае ўспаміны жыхароў сённяшняй Беласточчыны, якія ў 1915 годзе пакінулі месца свайго жыхарства і падаліся ў бежанства ў глыб Расіі. Уасноўную частку кнігі ўвайшлі тэксты друкаваныя на старонках тыднёвіка „Ніва” ў 19582015 гадах і непублікаваныя матэрыялы, сабраныя журналістамі, карэспандэнтамі і чытачамі. Пад тэкстамі падаецца аўтар і год запісу. У кнізе друкуюцца таксама матэрыялы, сабраныя ў час маладзёжных летнікаў „Войшкі’97” і „Грыневічы’98”, арганізаваных Беларускім гістарычным таварыствам і апублікаваныя ў краязнаўчакультурным часопісе „Бельскі Гостінэць”, што ў выданні пазначана адпаведнай паметкай. Ураздзеле „Дадаткі” даюцца дакументы таго часу: вопісы маёмасці, даведкі, карэспандэнцыя. Спачатку прыводзіцца змест архіўнага матэрыялу, затым у якасці ілюстрацыі змяшчаецца копія дакумента або яго фрагмент. У канцы кнігі змешчаны геаграфічны паказальнік. Паколькі тэксты ў кнізе размешчаны ў алфавітным парадку паводле прозвішчаў і імён герояў расказаў, імянны паказальнік адсутнічае. Выказваем сардэчную падзяку ўсім асобам, якія ўключыліся ў працу па зборы бежанскіх успамінаў, фатаграфій і дакументаў гэтага перыяду. (Ад выдаўца)