en

Бежанства 1915

Прымака-Онішк Анета
Забытыя ўцекачы

Лета 1915 года. Расійская армія пад напорам нямецкага войска мусіць адступаць з тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Украіны ўсё далей на захад. Па вёсках і самі сабой, і мэтанакіравана шырацца самыя неверагодныя чуткі пра тое, што германцы нібыта паводзяць сябе зусім бесчалавечна, а таму адзінае выйсце — ратавацца ўцёкамі. Углыб Расійскай імперыі з яе заходніх рэгіёнаў кіруюцца гружаныя фурманкі. З этнічна беларускіх Беласточчыны ды Гарадзеншчыны выязджаюць нават да 80% насельніцтва. Усяго ў бежанства выправіліся да 2 мільёнаў чалавек. Яны едуць у спякоце, часта без ежы і вады, церпяць шмат бедаў, масава хварэюць і паміраюць. Пасля тыя, хто гэта ўсё перанёс і выжыў, расцярушваюцца па ўсёй Расіі, так-сяк уладкоўваюць свой побыт. А потым, калі ў Расіі адбываецца рэвалюцыя і разгортваецца крывавая грамадзянская вайна, яны зноў садзяцца на колы і едуць назад — на радзіму, але ўжо новую, не тую, што была калісь. Бо за той час, пакуль іх не было дома, тут ужо паспела ўсталявацца новая ўлада — польская. А ўвесь набытак, што збіраўся пакаленнямі, часта пайшоў з дымам... Аўтарка гэтай кнігі распавядае гэтую гісторыю з розных перспектыў: людзей, пастаўленых у экстрэмальную сітуацыю, сялян, свет якіх гіне проста на іх вачах, і ўрэшце бежанцаў, уцекачоў, бязвінных ахвяраў розных войнаў.

Catalog: Shop, Private Catalog
Belarusian Authors: Прымака-Онішк Анета
Belarusian publishers: Інбелкульт
  • Publication Place: Смаленск
  • Publication Date: 2019
  • Translator: Моніч Алекс
  • Publisher: Інбелкульт
  • Sizes: 303 с.
  • ISBN: 978-5-00076-051-2
  • Category: History, Belles-Lettres
  • Copyright © 2019 by Анета Прымака-Онішк, ТАА «Інбелкульт»
  • Book Collection: SKLEP, JAREK
  • Supplementary Data: Гэтая кніга выходзіць у свет дзякуючы шчодрай падтрымцы Інстытута кнігі ў Кракаве і Польскага інстытута ў Мінску. Публікацыя выйшла пры падтрымцы ©POLAND Translation Program. У афармленні вокладкі выкарыстаныя фотаздымкі ca збораў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, блога humus.livejoumal.com.
Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org