- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бежанцамі герояў рамана зрабіла вайна. Іх жыццё — на дарогах, пад крыжамі варожых свастык і ля начных вогнішчаў, з ледзь не цыганскім побытам, у якім і нараджаюцца, і кахаюцца, і б’юцца за бульбіну і губляюць адно аднаго: бацькі — дзяцей, дзеці — бацькоў. Кругі Захара Падабеда пачаліся лёсам бацькі — шукальніка вольнай зямлі ў далёкай Сібіры. Захараў лёс — працяг бацькавага: жабрацтва у маленстве, салдацкія акопы, палон, галадоўкі, раскулачванне, сталінскія крывавыя рэпрэсіі, нарэшце — 1941 год. Можа, гэта вайна — круг апошні?.. I вось ужо 1986 год гоніць бежанцаў. Цяпер ад смерці Чарнобыля. На дарозе — сын і ўнук Захара Падабеда...