be
pdf

Бібліяпанарама 11

Паважаныя сябры, чытачы “Бібліяпанарамы”! Вы, напэўна, звярнулі ўвагу на тое, што, складаючы кожны чарговы выпуск “БП”, мы імкнемся зрабіць акцэнты на тыя праблемы і пытанні, якія сёння для нас прыярытэтныя. Таму некаторыя рубрыкі “БП” атрымоўваюцца тэматычнымі. Так, у 10-м выпуску побач з іншымі разглядаліся актуальныя пытанні фарміравання фонду публічнай бібліятэкі напярэдадні абласнога семінара. У 11-м выпуску прапануем вам абмеркаваць праблему інфармацыйна-бібліяграфічнага забеспячэння карыстальнікаў бібліятэк у сённяшніх умовах, чаму таксама будзе прысвечаны абласны семінар у ІV квартале бягучага года. Разгляд праблемы – у рубрыках “Бюро інфармацыі” і “Майстар-клас”. Апроч гэтага, выданне працягвае знаёмства з дзейнасцю розных службаў абласной бібліятэкі імя М. Горкага ў інфармацыйна-палемічных матэрыялах пад рубрыкамі: “Хто ёсць хто ў АБ?”, “Майстар-клас у дзіцячым пакоі”; а пра літаратурную вандроўку па вобласці раскажа рубрыка “Шляхамі дальніх вандраванняў”. Традыцыйна рубрыка “Дошка аб’яў” дапаўняе розныя артыкулы кароткімі нататкамі пра значныя падзеі, змястоўныя мерапрыемствы. Усіх зацікаўленых і неабыякавых да бібліятэчнага жыцця запрашаем паразмаўляць, падзяліцца думкамі і выказаць свае будучыя прапановы на старонках наступных выпускаў нашага выдання. Да новых сустрэч!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Бібліяпанарама
Выдаўцы і выдавецтвы: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Месца выхаду: Брэст
  • Дата выхаду: 2006
  • Выдавец: БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Copyright: © 2006 by БРЭСЦКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя М. ГОРКАГА
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org