Бібліятэка ў Астраўцы атрымала імя Адама Мальдзіса
2022-07-12 22:30
Астравецкая раённая бібліятэка атрымала імя літаратуразнаўцы, гісторыка, пісьменніка Адама Мальдзіса. Адбылося гэта ў адпаведнасці з рашэннем мясцовага райвыканкама.Як піша сын Адама Мальдзіса Яраслаў, шыльда на будынку бібліятэкі з'явіцца да 7 жніўня, 90-х угодкаў з дня нараджэння навукоўца.
Сёлета
Адам Мальдзіс памёр на 90-м годзе жыцця. Ён быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча, пра якога напісаў кнігу ўспамінаў
"Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека".
Доўгія гады Мальдзіс узначальваў Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Францішка Скарыны.