- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябры! Вы працягваеце вывучэнне курса «Біялогія» і пераходзіце да новага цікавага і важнага яго раздзела — заалогіі — навукі аб жывёлах. Жывёлы — гэта разнастайныя жывыя арганізмы нашай планеты. Колькасць іх відаў перавышае 1,5 млн. Яны насяляюць наземна-паветранае, воднае і глебавае асяроддзі. Многія з іх з’яўляюцца паразітамі іншых жывёл, чалавека і раслін. У працэсе вывучэння гэтага курса вы пазнаёміцеся з жывёламі розных груп, даведаецеся, якую будову яны маюць, дзякуючы якім прыстасаванням здолелі так шырока засяліць Зямлю. Вы вывучыце ролю жывёл у прыродным асяроддзі, ацэніце іх значэнне ў жыцці чалавека. Дапаможа вам у гэтым дадзены вучэбны дапаможнік.