- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сябры! Вы пачынаеце вывучэнне новага раздзела школьнага курса біялогіі. З яго вы даведаецеся, як пабудаваны і функцыянуе арганізм чалавека. Зразумееце, што чалавек мае мноства анатамічных і фізіялагічных прымет, якія аб’ядноўваюць яго з іншымі млекакормячымі. Аднак не ўсе якасці і здольнасці чалавека могуць быць растлумачаны выключна з біялагічных пазіцый. Чалавек — глыбока сацыяльная істота. Сапраўды чалавечае фарміруецца ў ім у працэсе жыцця ў грамадстве, якое развіваецца па законах, адрозных ад біялагічных.