- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам. ЖЖ-дзённіку Усяслаў давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае неймаверныя падарожжы ўчасе. Блог Усяслава Чарадзея ініцыяваны культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!»