- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малітоўнік «Бог з намі» ёсьць адным з першых налітоўнікаў для беларусаў-католікаў. Так склалася нашая гістарычная і культурная сітуацыя, што мова, на якой размаўлялі тутэйшыя католікі і ўдома і на полі, на якой сьпявалі свае песьні і якая была для іх роднай, спрадвечнай матчынай мовай, доўгі час была па-за законам. Рускія лічылі яе дыялектам сваёй расейскай мовы, а вышэйшае тутэйшае панства, адмовіўшыся ад яе на карысць суседняй польскай мовы, лічылі яе мовай “простай", ня вартай іхняй годнасьці. Гэткі ж ноўны парадак яны стараліся эакаваць у касьцёле, зрабіўшы ў нас польсканоўную касьцельную традыцыю. Але напачатку гэтага стагоддзя, найбольш разумныя, адукаваныя і спагадлівыя ксяндэы, якія выйшлі з тутэйшага каталіцкага люду, вырашылі давесьці Божае Слова да народа ў ягонай роднай, ці як яе тады пачалі называць, беларускай нове. Былі зробленыя пераклады налітваў, песьняў, літаньняў і г.д. Былі адшуканыя і запісаныя тьія, якія адвеку яшчэ хадзілі ў народэе. Яны зьбіраліся ў налітоўнічкі, сьпеўнічкі і выдаваліся для шырокага ужытку. Такім чынам выпраўлялася гістарычная крыўда і ўсталёўвалася Божая справядлівасьць. Бо кожная нова дадэеная нам Богам і няма моваў горшых і пепшых. Усе яны вартыя і каштоўныя. Няма найлепшай і больш зраэумелай мовы для чалавена за ягоную родную. Адмовіцца ад яе - тое ж, што адрачыся ад бацькоў - грэх і ганьба.