Больш за тысячу пэнсіянэраў зноў выйшлі на «Марш мудрасьці». Ёсьць затрыманыя
2020-11-30 20:57
У Менску людзі сталага веку дзявяты раз сабраліся на марш пратэсту супраць гвалту і беззаконьня.
Нягледзячы на перашкоды ад сілавікоў на папярэднім «Маршы мудрасьці», маршрут плянавалі ранейшы — ад плошчы Незалежнасьці да плошчы Якуба Коласа. Але і сёньня сілавікі перакрылі гэты маршрут, не далі людзям сабрацца ў адну калёну. Частка ўдзельнікаў маршу, адціснутая сілавікамі, пайшла на Нямігу і Юбілейную плошчу, іншая спрабавала ісьці па праспэкце Незалежнасьці і дайшла да будынку КДБ, дзе яе таксама адціснулі. Некалькі чалавек затрымалі.