- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апостальскае павучаньне аб Найсьвяцейшай Дзеве Марыі Маці Божай. 22 сакавіка г. г. было агалошанна павучаньне Айца Сьвятога Папы Паўла VI аб кульце Божай Маці. Гэты вялікай важнасьці дакумант мае тры часткі: 1) Культ Багародзіцы ў адноўленай Літургіі лацінскага абраду; 2) Падаюцца некаторыя дырэктывы, каб эднавіць марыйную пабожнасьць; 3) Павучаньні, як адгаворываць ражанец і «Анельскае Прывітаньне». Тут падаецца скарочана галоўны зьмест Апоетальскага Павучанькя. Яно сапраўды здавольвае патрэбы, якія сяньня адчуваюцца ў Царкве, бо зьвяртае ўвагу на адказную ролю жанчыны і ёсьць пратэстам супроць цесных адносінаў да жанчыны, для якой дагэтуль вызначалася абмеженая роля ў жыцьці. «Сучасная жанчына — кажа Павучаньне — жадае прымаць удзел у рашучых справах і ў выбары адпаведнага грамадзкага жыцьця; таму ў Марыі яна знайдзе прыклад такой жанчыны, якая ў дыялёгу з Богам, ахвяроўвае свабодна і дзейна сваю згоду не для якойсь вьшадковай праблемы, але для здарэньня першараднага значэньня: — згаджа: ецца стаць Маткай Божага Слова.