be
pdf

Божым Шляхам 3 (141) 1974

Добрая навіна. Стварыўшы першую пару людзей, Бог сказаў ім: «Пладзіцеся дый размнажайцеся, каб напоўніць зямлю і падпарадкаваць яе сабе, — каб вы панавалі над марскімі рыбамі, над птушкамі ў паветры ды над усялякім стварэньнем жывым, якое ходзіць па зямлі». (Быцьцё 1, 28) Бог мог стварыць адразу ўсіх людзей, але стварыў толькі адного мужчыну — Адама і адну жанчыну — Еву; а далей падзяліўся зь імі сваей творчай сілай, творачы Сам толькі душу кожнаму дзіцяці, якое зьявіцца на сьвет залежна ад волі мужчыны дый жанчыны. Божы загад «размнажайцеся» абыймае ня толькі перадачу жыцьця. Чалавек родзіцца слабы і недалужны: ён патрабуе яшчэ шмат гадоў апекі бацькоў, а таксама і духовага і фізычнага ўзгадаваньня. Так перадача жыцьця дый узгадаваньне чалавека мае месца у сям'і. Бог ёсьць Валадаром усяго, як «Усегаспадар». Чалавек, створаны на абраз і падабенства Божае, згодна з думкай Божай павінен мецьудзел у гэтым панаваньні: «Няхай пануе» (Быцьце 1, 26), кажа Бог. Значыць, Сам Бог паддаў зямлю дый усё, што на ёй знаходзіцца, пад панаваньне чалавека. Чалавек можа карыстаць з зямлі і з ейных дараў для заспакаеньня сваіх патрэбаў. «Вось Я даю вам, кажа Бог, усялякае збожжа, што родзіць зерне па ўсей зямлі дый усялякае дрэва, якога плод мае ў сабе насеньне: яны будуць ежай для вас» (Быццьця 1, 29). I Адам пачаў сваё «панаваньне» ад таго, што даў назву кожнай жывёле.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1974-07
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org