be
pdf

Божым Шляхам 4 (121) 1970

Прыповесьці паводле Эвангелля Матея - Марка - Лукі - Яна. Прадмова. Добра сталася, што аўгар баек і прынагодных вершаў натрапіў на тэму да гэтай пары ў літаратуры (нават і сусьветнай), ня выкарысганую, а вельмі для цяперашняга стурбаванага сьвету актуальную: даў у оваіх паэтыцкіх камэнтарах — вельмі блізка тэксту Эвангелляў — Хрыстовыя прыповесьці. Пры гэтым зусім не зьвязаў сябе імі, а высказаў сваім спосабам, стылем, нават з гумарам тое, што найбольш закранае беларускую душу, незалежна ад сьветапагляду ці пракананьняў. Ведама, што мастацка слабыя творы, нават пры вайлепшай тэндэнцыі, ніколі і нікога не пераконваюць. Таму «Боская Камэдыя» Дантэ, «Рэквіэм» Моцарта або «Шэта» Мікэлянджэлё аднолькава захапляюць, як веручых, так і няверучых, не зважаючы на тое, што гэтыя найвялікшыя творы маістацтва створаны глыбока веручымі геніямі. Аднак сьцьверджана, што ўжо не адзін віртуоз, іграючы на скрыпцы ці на арганах творы Моцарта, атрымаў ізноў загублены ў суталацы жыцьця дар веры. Няма сумніву. што сапраўднае мастацтва служыць праўдзе і дабру. Аднак яно служыць незалежна ад мастака, ад якога вымагае каб быў слугою, а не панам свайго таленту. Толькі пры такой умове ён сам можа стацца слугой тых найвышэйшых ідэалаў. якім служыць само мастацтва. Нядарма паэтаў называюць сьвятарамі мастацтва!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1970-07
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org