be
pdf

Божым Шляхам 4 (127) 1971

Сучасныя сацыяльныя праблемы. У гэтым годзе Павал VI-ты выдаў Апостальскае Пасланьне з нагоды 80-ці год Энцыклікі Лявона XIII «Рэрум Новарум», прысьвечанай справе работнікаў. У сваім Пасланьні Павал VI паддае дакладнай аналізе новыя сацыяльныя праблемы і выказвае патрэбу рашаць іх у хрысьціянскім духу. У апошнім часе дайшла да нябьгвалага росквіту навука і тэхніка. I ўзнікла ў чалавецтва глыбокая сьведамасьць сваіх правоў, чуласьць на крыўды і жывая туга па свабоддзе, але і зьяўляюцца ў грамадзкім жыцьці вялікія зьмены. Вось некаторыя з іх: Разрост гарадоў. Масавы паўстае пераход людзей з правінцыі ў гарады, дзе не хапае для іх працы і прытулку: так павялічваюцца масы, безпрацоўнага пралетарыяту, якія ўпадаюць ў нястачу дый галечу. А самыя гарады разрастаюцца ў вялізарныя зборышчы, дзе не хапае ім неабходных уладжаньняў — як электрычнасьць, вада, каналізацыя і інш. Так фармуюцца цэнтры, асяродкі багатыя, дый прадмесьці запушчаныя і абяднелыя. Дык ляжыць вялікі абавязак на хрысьціянстве ліквідаваць такую дыспрапорцыю, праводзіць неабходныя рэформы, даваць працу і належную аплату і дзяліцца ня толькі «куском хлеба», але і выгодамі жыцьця!...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1971-07
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org