- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Рымскія ўгодкі. Нідзе мусіць на сьвеце Божыя справы так ня пераплятаюцца цесна з чалавечымі, як у Рыме. Чым быў-бы Рым без сьвятых апосталаў Пятра і Паўла, якія зрабілі з яго ;сталіцу хрысьціянства? Нас захопліваюць ацалеўшыя памятнікі таго магутнага паганскага Рыму, які мроіў стацца вечнай сталіцай усенькага сьвету! Аднак гэтыя сьляды мінулае моцы і славы захаваліся толькі таму, што апякавалася імі Царква, бо з імі была зьвязана гісторыя хрысьціянства. Наступнікі сьв. Пятра хутка здабылі магчымасьць ня толькі запабегчы поўнаму зьнішчэньню багатае і пышнае сталіцы, але яшчэ адбудаваць на яе руінах новы пасад таго Валадарства, якому па волі Еожага Заснавальніка і згодна з верай усіх хрысьціян «ня будзе канца». Пэўне-ж сказанага ня трэба адносіць да папскае сьвецкае дзяржавы, якая перастала існаваць таму роўна 100 год. 20-га верасьня 1870 году, пасьля 4-х гадзін змаганьня — гарачага і крывавага — у якім са стараны папскіх ваякаў было забітых 60 чал., а са стараны здабываючых Вечны Горад італьянскіх жаўнераў 175, Папа Пій IX загадаў свайму войску паддацца: гэтак папская дзяржава разам са сталіцай увайшла ў склад новае Італіі. Дзіўным трафам якраз сёлета, у сотую гадавіну свайго існаваньня, Італія ізноў распадаецца на 18 даўнейшых малых гаспадарстваў-штатаў, называных цяпер рэгіёнамі, якія аднак не забыліся за сто гадоў, што калісь былі незалежнымі і былі злучаны вонкавым прымусам, хоць і пад прыгожымі лёзунгамі, але бяз згоды насельніцтва гэтых рэгіёнаў.