be
pdf

Божым Шляхам 5 (128) 1971

Калядныя разважаньні. Ня было і ніколі ня будзе большага здареньня на сьвеце як Нараджэньне БОГА, Які стаўся сапраўдным Чалавекам, бо інакш як-жа мог-бы нарадзіцца? Ня дзіва, што сяньня ўжо бяз мала 2.000 гадоў ад той памятнай ночы, калі першыя з усіх людзей, пастухі, даведаліся аб гэтым, а ўсё чалавецтва, — ці ведае аб гэтьгм ці ня ведае, — лічыць гады сваей гісторыі ад Нараджэньня Хрыста, а ў старой гісторыі — да Нараджэньня Хрыста. Ці-ж не варта разважыць і ў нашым крытычным часе — у гарачцы спрэчак Усходу з Захадам — падзеі, якія пагражаюць канцом існуючага сьвету? Чалавецтва здаўна дамагалася і чакала, каб Сам Бог прыйшоў і выратаваў чалавека. Сьвятое Пісьмо называе гэтае чаканьне «поўняй часу»: «Калі прыйшла поўня часу, Бог паслаў Свайго Сына, які нарадзіўся ад жанчыны» (Гал. 4, 4). Аб усім, што адносіцца да Бога, мы можам даведацца толькі ад Самога Бога, бо наш розум за слабы нават для таго, каб добра пазнаць сябе самога, а што-ж падумаць аб нязьмерна вялікім Стварыцелю? Дык толькі пры помачы Божай людзі маглі пазнаць і зразумець, як далёка адыйшлі ад свайго Стварыцеля і як неразумна сварацца між сабою, дый чалавек у нязгодзе сам з сабою!..

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1971-10
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org