- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Беларусі гінуць сьвятыні і іншыя помнікі культуры. З розных куткоў Беларусі даходзяць да нас разнастайнымі шляхамі вельмі сумныя весткі. Ня гледзячы на тое, што існуе ў БССР Таварыства Аховы Помнікаў культуры і гісторыі, гэтыя помнікі гінуць і то беспаваротна! Аб гэтым трэба каб ведалі ня толькі беларусы, але й ўвесь культурны сьвет. Колькі было зроблена натугаў у розных дзяржавах, каб дапамагчы ратаваць сьвятыні ў Егіпце, у Грэцыі, у Італіі! Можна нават знайсьці і ў савецкай прэсе цікавыя зацемкі аб тым, як ЮНЭСКО ці іншыя арганізацыі намагаюцца ратаваць помнікі цывілізацыі ў розных краінах сьвету. Памятуюць чытачы моцны артыкул у савецкай прэсе пра тое, што ў Італіі недастаткова апякуюцца рознымі вартаснымі зборамі архіваў. Магчыма, што гэта і праўда, але Савецкаму Саюзу яшчэ далёка да той стараннай клапатлівасьці аб сваіх старадаўнасьцях, якую можна бачыць у Італіі. Падамо тут некалькі жудасных прыкладаў — (факты ўзятыя з савецкіх крыніцаў) — як савецкая ўлада ня толькі не ахоўвае помкікаў культуры, але сама іх нішчыць !