be
pdf

Божым Шляхам 6 (123) 1970

Каляднае Пасланьне Я. Д. Біскупа Чэслава Сіповіча. Дарагія браты і сёстры! З радасьцяй сьвяткуем Каляды — Народзіны Хрыста. Перанясёмся думкай у Палестыну ў Бэтлеем, там-бо блізка 2000 гадоў таму назад збыліся прароцтвы, там прыйшоў Ісус Хрыстос на гэты сьвет. Гэта ёсьць гістарычнае здарэньне, аб якім нас дакладна паінфармавалі ягоныя вучні, якія Яго добра зналі і якія ня усумніліся сваё сьведчаньне пацьвердзіць уласным жыцьцём. Хрыстос у аднэй асобе быў Богам і Чалавекам, гэта значыць, меў усё тое, што свомае Богу і чалавеку. Тут варта нам разважыць такія думкі: Хрыстос сапраўды быў чалавекам. Эвангелісты Матэй і Лука падаюць ягоны радавод, паводле якога Хрыстос належыць да слаўнага роду цара Давіда. Родзіцца ад Дзевы Марыі ў Бэтлееме, уцякае з Язэпам і Марыяй ад гневу цара Ірада ў Егіпет, пасьля жыве і працуе да 30 гадоў у Назарэце. Перад апостальскай дзейнасьцю ў пустыні 40 дзён у пасьце і малітве. Пазьней гуртуе ля Сябе вучняў і разам з імі праходзіць Палестыну, усім дабро дзеючы і навучаючы. Як хожны з людзей Хрыстос есць і сьпіць, бывае змучаны, пралівае пот і плача. — Часта бароніць бедных, двойчы цудоўна корміць галодных на пустыні, спачувае грэшнікам, заклікаючы іх да пакуты, ганіць і стыдзіць гордых фарызэяў. Хрыстос навучае народ проста і ясна, ужывае параўнаньні і дзіўнае прыгожасьці прыповесьці. Цяжка перажывае здраду Юды Іскарыёта, несправядлівы прысуд, бічаваньне і зьдзек, але мужна і з годнасьцю прыймае сьмерць на крыжы. I ў апошніх словах дае з крыжа глыбокую навуку.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Божым Шляхам
Выдаўцы і выдавецтвы: Marian House
  • Месца выхаду: London
  • Дата выхаду: 1970-11
  • Рэдактар: Гэрмановіч Язэп
  • Выдавец: Marian House
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org