be
epub

Брат

Глобус Адам
Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка

Калі нарадзіўся брат, да нас зайшоў мой найлепшы з тагачасных сяброў першакласьнік Юра. Ён вельмі сур’ёзна агледзеў тады яшчэ безыменнага чалавека і сказаў: “Што такое брат? Вось у мяне ёсьць кот Мурза, ён лепшы за твайго брата...” Юравы словы зьняважылі мяне страшэнна. Які кот? Які Мурза? Які Мурзік? Я ледзь стрымаўся, каб ня ўдарыць Юрку, але пашкадаваў брата будзіць. Сон брата ў тыя дні быў найкаштоўнейшай зьявай у нашай сям’і. Тую зьнявагу я не забыў, і таму не спачуваў Юру, калі ягоны Мурза здох. Кот заблыхасьціў. Юраў тата памыў яго дустам, знакамітым DDT. Кот аблізаў сябе пасьля памыўкі і выпруціўся. А я, грэшна радаваўся сябравай бядзе. Толькі тая гадкая радасьць ня змыла крыўду. Дагэтуль я не дараваў зьедлівага “Што такое брат?”, недзе там – у самых глыбінях душы – не дараваў. Ёсьць рэчы, якія проста не даруюцца ніколі. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Глёбус Адам
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2003 by Адам Глобус, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4/2003; с. 20-34
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org