- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЗЫЛІ - вёска. Вядома па рукапісных крыніцах з 17 стагоддзя. У 1635 г. абруб, у Брылеўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць. У 1777 г. вёска ў Магілёўскай акрузе. У 1785 г. сяльцо Зылёва - 12 двароў, 105 жыхароў, у Магілёўскім павеце, уласнасць памешчыка. Меўся млын. У 1858 г. налічвала 42 рэвізскія душы. Памешчык меў тут у 1878 г. 325 дзесяцін зямлі і пастаялы двор. У 1880 г. 16 двароў, 80 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным і шавецкім промысламі. Па перапісу 1897 г. 19 двароў, 122 жыхары, у Палыкавіцкай воласці Магілёўскай губерніі. Меўся хлебазапасны магазін. Побач з вёскай былі дзве ўладальніцкія сядзібы: у адной 1 двор, 4 жыхары, у другой 2 двары, 12 жыхароў. У 1909 г. у вёсцы 27 двароў, 160 жыхароў, на сядзібе - 1 двор, 5 жыхароў. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. З 1924 г. у Машанацкім сельсавеце. У 1925 г. створана сыраварна-масларобчая арцель (20 гаспадарак). У 1926 г. 38 двароў, 207 жыхароў. У 1920-х г.г. дзейнічала садова-агароднае таварыства. У 1930 г. арганізаваны калгас “Новае жыццё”. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 28 чэрвеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.