be
pdf

Брылеўскі летапіс 05

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

65 гадоў таму пачалася самая страшэнная і разбуральная вайна ў гісторыі беларускага народа. Незлічона гінулі людзі, перакручваліся лёсы. І, здавалася, не было ўжо ніякіх сіл усё гэта цярпець. Але вытрывалі. Бо беларусы заўсёды мелі вялікі запас трываласці. І вельмі добрую памяць. І чым далей адыходзяць у нябыт тыя ліхія часіны, тым ярчэй робяцца фарбы ваеннага ліхалецця. Толькі трэба паспець пачуць непачутае. І паглядзець на тую навалу вачамі сведкаў… І сёння на старонках “Брылеўскага летапісу” будуць гучаць галасы тых, хто ў спякотныя чэрвеньскія і ліпеньскія дні 1941 года асабіста пабачылі неадольнасць і бязлітаснасць вайны. І побач з постацямі нашых аднавяскоўцаў, брылеўца Мікалая Дзмітрыевіча Смалякова і качурынца Мікалая Аўдзеевіча Баранава, паўстане лёгкая фігура мінчанкі Алены Уладзіміраўны Фраленкі. Хто яна такая і чаму трапіла менавіта на гэтыя старонкі? Гартайце наш “Летапіс”, чытайце, думайце. І няхай гэтыя хвалюючыя радкі, нібыта машына часу, перанясуць вас назад на 65 гадоў, у тыя векапомныя дні…

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брылеўскі летапіс
  • Месца выхаду: Брылі
  • Дата выхаду: 2006-07-01
  • Рэдактар: Яцкоў Мікола
  • Copyright: © 2006 by Брылеўскі летапіс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь для жыхароў Брылеўскага рэгіёна і наваколля. Распаўсюджваецца бясплатна. Наклад 50 асобнікаў. Адрас для карэспандэнцыі: 213107 Магілёўскі раён п/а Брылі; тэл. 3732886 (VELCOM), 218449, 218498; e-mail: nvff@rambler.ru Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org