- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Купальская ночка плыла над Брылямі Як і заўсёды, ноч на Івана Купалу мільгнула цудоўнай ліпеньскай знічкай, закрануўны нашы сэрцы сваёй спрадвечнай тайнай. Высока ў неба ўзляцелі водбліскі купальскага вогнішча, загадваліся жаданні, пляліся вяночкі, і хвалі старажытнай Рудэі аб нечым шапацелі ў цемры. Дарэчы, цемра была даволі насычанай, бо ліхтары на слупах не гарэлі, - здаецца, некаму падумалася, што ў такую ноч дастаткова будзе і вогнішчаў. А над Домам культуры развінуліся гукі моладзевай дыскатэкі, аб’яднаўшы сучаснасць з векапомнасцю. І два маладых лейтэнанта з Магілёўскага раённага аддзела унутраных спраў са здзіўленнем глядзелі на тое, як брылеўская моладзь з пачуццём годнасці і без усялякіх эксцэсаў святкуе гэту ноч. Заружавела неба на ўсходзе, заціхла вясковае наваколле. І мы, ідучы па Брылях, з задавальненнем бачылі, што нічога не пашкоджана, ніякія бярвенні поперак дарогі не ляжаць, а дарожныя ўказальнікі не скурочаныя. Значыць, моладзь наша разумее, што калі навокал парадак і прыгажосць, то і на сэрцы будзе прыгожа. І хочацца выказаць удзячнасць за гэта разуменне.