- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Брылеўскі шлях гетмана Мазепы Плынь гісторыі нетаропка і няспынна вандруе з дня сёняшняга ў дзень мінулы. І часам над гэтай таемнай ракой уздымаюцца хвалі ўспамінаў аб мінулым - і мы пачынаем слухаць галасы сведкаў. А калі ў гэтай гаворцы мільгаюць знаёмыя назвы, то пачынаеш разумець, наколькі цікавымі могуць быць гістарычныя перакрыжаванні… Адкрыўшы нумар “Магілёўскай праўды” ад 14 ліпеня 2006 года і ўчытаўшыся ў артыкул вядомага краязнаўцы Барыса Сідарэнкі, я, шчыра кажучы, быў прыемна здзіўлены. Думаю, што і чытачы “Брылеўскага летапісу” падзеляць мае пачуцці, убачыўшы вось гэтыя радкі: “...Того же года (1706), - сообщает игумен Орест, - для встречи гетмана Ивана Мазепы, шедшего с Малороссийским войском, посланы были из Могилёва магистратские чиновники с вином, мёдом, хлебом и другими съестными припасами. Гетман Мазепа принял благо- склонно поднесённые ему дары, благодарил, в город же Могилёв не поехал, но стоял три дня недалеко от Могилёва в деревне Брилях; а потом отправился к Московскому государю”. Хто ж такі гетман Мазепа і чаму ў сёняшняй Украіне выяву з яго тварам змяшчаюць на грашовых банкнотах?