- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Надзея майго сябра Днямі з Мінску патэлефанаваў мой сябра - вядомы беларускі паэт Мікола Шабовіч і паведаміў, што з друку толькі што выйшла ягоная новая кніжка “Мая надзея”. Я, вядома ж, папрасіў даслаць мне гэты зборнік, і літаральна праз дзень ужо трымаў яго ў руках. Было прыемна ўбачыць на першай старонцы вершаванае прысвячэнне ад аўтара - тым больш, што гаворка там ідзе пра нашы Брылі: “Няма ніякага сакрэту: Яцкоў - музычны цэнтр сусвету. Куды б усе мы забрылі, Калі б не вёсачка Брылі?” Трэба адзначыць, што Мікола Шабовіч - мой даўні сааўтар: звыш дваццаці яго вершаў я паклаў на музыку. І ён вельмі добра разумее, што менавіта мая вёска Брылі з’яўляецца той чыстай крыніцай,адкуль чэрпаецца песеннае натхненне. Таму і такая павага ад мінскага паэта далёкім Брылям. Дарэчы, брылеўцы ведаюць Міколу Шабовіча: у раённай “Прыдняпроўскай ніве” некалькі разоў друкавалі мае сяброўскія пародыі на вершы гэтага узнёслага паэта. Што такое літаратурная пародыя? Гэта калі з верша бярэцца некалькі цікавых радкоў, якія з гумарам абыгрываюцца. Адну з такіх “шабовіцкіх” пародый я неаднаразова чытаў у канцэртах, і слухачы заўсёды вельмі добра яе ўспрымаюць. Называецца яна “Начны розгалас”, і нарадзілася толькі ад адной цудоўнай ф разы Шабовіча: “І тваё ўначы «арывідэрчы»…” ( “арывідэрчы” - па-італьянску “да пабачэння”).