- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзень добры, шаноўныя чытачы! Віншую вас з надыходам новага, 2007, года! Будзем спадзявацца на тое, што ў год Свінні ўсё у нас будзе добра. Асаблівыя віншаванні тым, хто нарадзіліся ў 1923, 1935, 1947, 1959, 1971, 1983 і 1995 гадах, бо Свіння панавала над тымі гадамі і зараз абавязкова будзе дапамагаць сваім “хроснікам”. Наш “Брылеўскі летапіс” жыве, набірае моц, пашырае свае далягляды. І галоўнае - зрабіўся неад’емнай часткай нашага вясковага жыцця. Гэта радуе, бо праект гэты ствараўся менавіта для гэтага - быць неабходным людзям, несці ім святло і дабразычлівасць. Літаральна ўсе, хто браў у рукі нумары “Брылеўскага летапісу” ( а геаграфія тут даволі шырокая - і Расія, і Ўкраіна, і Польшча, і Чэхія, і Велікабрытанія), выказвалі толькі станоўчыя меркаванні і здзіўляліся таму, што менавіта на вёсцы робіцца такое выданне. Але чаму тут здзіўляцца? На двары XXI стагоддзе. І дарэчы, “Брылеўскі летапіс” у сусветным Інтэрнэце мае свой сайт, дзе кожны нумар ( у каляровым выглядзе!) можна ўважліва пералістаць. І калі нехта ў Амерыцы ці Аўстраліі будзе чытаць пра наша брылеўскае жыццё, то нам такая ўвага будзе даспадобы...