- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Скарбы фамільных архіваў Спадзяванні “Брылеўскага летапісу”, аб якіх нагадвалася у № 1, спраўдзіліся: пакрыху пачалі адчыняцца дзверы фамільных архіваў нашых аднавяскоўцаў. І адразу ўзняўся векапомны і магутны подых мінулых часоў. І Памяць, варухнуўшыся, прынесла незабыўнае хваляванне. Бо без мінулага не бывае будучыні... Углядайцеся ў вочы продкаў - яны глядзяць адтуль і спадзяюцца на нас. Бо мы - працяг іх радасці і смутку, здзіўлення і хвалявання, кахання і дабрыні. Няхай жа яны дапамагаюць нам жыць! Спрадвеку зямля-карміцелька была асновай і сэнсам існавання вясковага гаспадара. Гэта добра разумеў заможны селянін вёскі Першыя Рэчкі Талпечыцкай воласці Магілёўскага ўезда Емельян Фаміч Манкевіч, калі ў 1910 годзе праз Сялянскі Пазямельны Банк набыў ладны ўчастак зямлі, вымежаваны з маёнтка Брылі - былога ўладання памешчыка Освальда Густававіча Керстэнса. І ў гэтых новых мясцінах распачаў Емельян Фаміч новае жыццё, пусціў у гэтую зямлю дужыя карані - са спадзяваннямі на ўсё лепшае…